На пажары ў Расонах загінулі тры чалавекі
Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці пачало праверку здарэння ў Расонах. Там у ноч на 15 лістапада на пажары ў прыватным жылым доме загінулі тры чалавекі. Як інфармуе прэс-служба МНС, загінулі гаспадыня дома — 66-гадовая пенсіянерка і два яе сыны: аднаму 43 гады, другому — 37.
Паводле інфармацыі БЕЛТА, следчыя агледзелі месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскую і пажарна-тэхнічную экспертызу, апыталі відавочцаў. Працягваецца высвятленне ўсіх акалічнасцяў здарэння і дакладнай прычыны пажару.
Паводле папярэдняй версіі, пажар узнік праз неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Фота: cassiusmorris.com