На перамовах у Мінску па сітуацыі на Данбасе дамовіліся аб размінаванні аб’ектаў
Працоўная падгрупа па бяспецы кантактнай групы па сітуацыі на Данбасе правяла 10 лістапада ў Мінску чарговы раунд перамоваў. Па выніках сустрэчы было вырашана размінаваць чатыры эканамічныя і гуманітарныя аб’екты. Гэта павінна адбыцца ў другой палове лістапада, інфармуе ria.ru
Пры гэтым не ўдакладняецца, пра якія менавіта аб’екты вядзецца гаворка. Таксама вызначылі яшчэ 12 аб’ектаў, якія плануецца абясшкодзіць у першачарговым парадку і гэта будзе рабіцца паэтапна.
Фота: REUTERS