На пікеце АГП насупраць КДБ патрабавалі вызвалення палітвязняў (фота)
На акцыі прысутнічала кіраўніцтва мінскай гарадской міліцыі.
Пікет Аб'яднанай грамадзянскай партыі прайшоў сёння ў Мінску насупраць будынка КДБ, ля бюста Фелікса Дзяржынскага. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які з'яўляецца патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты, заклікаў ўлады вызваліць палітвязняў.
У акцыі ўдзельнічала 11 чалавек — палітыкі і праваабаронцы. Яны трымалі ў руках партрэты палітвязняў, а таксама зніклых палітыкаў.
За пікетам назіралі праваахоўнікі, тут прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва мінскай гарадской міліцыі.