На Піншчыне затрымалі непрацуючага з дзвюма тонамі маку і макавай саломкі
22 лістапада каля вёскі Стытычава на Піншчыне праваахоўнікі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі непрацуючага, раней судзімага мінчука. У яго мікрааўтобусе "Рэно" было выяўлена 2000 кг сумесі насення маку і макавай саломкі, паведамляе на сваім сайце МУС.
На мінчука пачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэксу.