На "Пісаючым хлопчыку" ў Бруселі з'явіцца касцюм князя Кіеўскай Русі

На "Пісаючым хлопчыку" ў Бруселі з'явіцца касцюм князя Кіеўскай Русі

Славутая брусельская скульптура "Пісаючы хлопчык" будзе апранутая ў касцюм князя часоў Кіеўскай Русі, паведамляе УНІАН. Гэтая акцыя будзе прысвечаная Дню незалежнасці Украіны. Касцюм для помніка перадала ўкраінская амбасада ў Бельгіі.

Скульптуру ва ўбранні князя можна будзе пабачыць 24 жніўня з 9-й гадзіны раніцы да 6-й вечара.

Традыцыя апранаць скульптуру ў розныя касцюмы вядзе свой адлік з канца XVII стагоддзя. Спіс, паводле якога на помнік апранаюць касцюмы, вядзе некамерцыйная арганізацыя "Сябры пісаючага хлопчыка". Як правіла, падчас цырымоніі перамены касцюма грае духавы аркестр.

Дарэчы, недалёка ад фантана на цэнтральнай плошчы горада размешчаны Каралеўскі музей. У ім знаходзіцца экспазіцыя касцюмаў — больш за 800 убораў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі