На плошчы Незалежнасці ў Мінску зноў сабраліся людзі. Стрым
17 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску зноў сабраліся людзі. Яны заявілі, што перакананы ў перамозе на прэзідэнцкіх выбарах Святланы Ціханоўскай. "Света! Света!", — скандаваў натоўп.
Сярод пратэстоўцаў прысутнічае лідар руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч, які выконвае ролю вядоўцы мітынгу. Было заяўлена, што такія сходы будуць штодзённыя. Людзі патрабуюць новых выбараў.
Плошча Незалежнасці / Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.