На плошчы Свабоды ў цэнтры Мінска масава затрымалі журналістаў (відэа)
На плошчы Свабоды ў цэнтры Мінска сілавікі правялі масавае затрыманне журналістаў. Амаль усе затрыманыя маюць на сабе накідкі з надпісам "Прэса".
Журналістаў пасадзілі ў бусік і павезлі "для праверкі". Паведамляецца, што сярод затрыманых — журналісты "Нашай Нівы", TUT.by, "Спутник", Reuters, AP, Радыё "Свабода".
На плошчы мусіць адбыцца сумесная акцыя католікаў і праваслаўных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.