На польска-беларускім памежным пераходзе адбыўся выбух
На памежным пераходзе Кузніцы на польска-беларускай мяжы адбыўся выбух у пункце кантролю аўтатранспарту, паведамляе выданне Onet.
Загарэўся аўтамабіль, пацярпеў адзін чалавек.
Прэс-сакратарка Падляскага памежнага атрада ў Беластоку заявіла, што выбух адбыўся ў будынку мытнай службы. Падрабязнасцей пакуль няма.
У гэтым раёне польскімі ўладамі абвешанае надзвычайнае становішча праз мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.