На прадпрыемстве ў Лідзе затрымалі не менш за 9 чалавек
На прадпрыемстве ў Лідзе (ілюстрацыйнае фота)
На металатканым заводзе Haver у Лідзе затрымалі не менш за 9 чалавек. Прычынай сілавікі называюць "экстрэмісцкія" падпіскі і рэпосты.
"Медыязона" называе прозвішчы большасці затрыманых: Ганна Мурашка, Яўген Ашуркаў, Арцём Струкаў, Вадзім Кахновіч, Арцём Шчэбет, Сяргей Шарапаў і Міхаіл Кухарчык. Шарапаў на відэа кажа, што з'яўляецца афіцэрам запасу.
Падобныя "зачысткі" на прадпрыемствах у Беларусі адбываюцца ў апошнія гады. На некаторыя заводы сілавікі прыходзілі па некалькі разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.