На прэзідэнцкіх выбарах у Літве будзе другі тур
Інгрыда Шыманіце і Гітанас Наўседа
На прэзідэнцкіх выбарах у Літве будзе другі тур. У яго выйшлі прэзідэнт Гітанас Наўседа (больш за 44%, ён пайшоў на выбары ў якасці незалежнага кандыдата) і прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце (амаль 20%). Менавіта яны былі ў другім туры пяць гадоў таму, і перамог тады Наўседа.
Гітанас Наўседа, у адрозненне ад Шыманіце, якая прадстаўляе кансерватараў, паслядоўна выступае за тое, каб для беларусаў у Літве былі ўведзеныя такія ж абмежаванні, як для расіян.
На прэзідэнцкіх выбарах зафіксавана неверагодна высокая яўка выбаршчыкаў, якая здзівіла нават палітолагаў, піша Delfi. Як паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія, сваю перадвыбарчую волю заявілі 59,37%. Гэта рэкорд за больш чым два дзесяцігоддзі.
Адвакат Ігнас Вегеле, незалежны кандыдат, які лічыўся найбольш верагодным апанентам дзейнага прэзідэнта ў другім туры, набраў толькі 12,47% і заняў трэцяе месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.