На пятніцу прагназуюць дождж і мокры снег

На пятніцу прагназуюць дождж і мокры снег

У пятніцу, 17 снежня, умовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая ідзе з Фінскага заліва. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

У многіх раёнах Беларусі пройдуць невялікія ападкі — дождж і мокры снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны, месцамі парывісты. 

Тэрмометры на працягу сутак пакажуць ад 1 градуса марозу да 5 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі