На раварыста, які збіў пешахода ў Гродне, пачалі крымінальную справу

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 16-гадовага гродзенскага раварыста. Яго падазраюць у парушэнні правілаў бяспекі руху пры кіраванні роварам, што прывяло да смерці чалавека па неасцярожнасці. Пра гэта інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Эксперты будуць расследаваць механізм наезду. Таксама следчыя просяць адгукнуцца відавочцаў здарэння.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 16 чэрвеня ў Гродне каля моста праз Нёман. 16-гадовы раварыст на праезнай частцы збіў мужчыну, які пераходзіў вуліцу ў непрызначаным месцы. Мужчына атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю. 23 чэрвеня ён памёр.

Асобу памерлага не высветлілі. Следчыя разам з экспертамі спрабуюць ідэнтыфікаваць яго. Прыкметы загінулага мужчыны: на выгляд каля 50 гадоў, рост 170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя з сівізной, меў цемянныя залысіны. Быў апрануты ў светла-карычневы штроксавы касцюм, светлую кашулю з кароткім рукавом, абуты ў светла-карычневыя летнія туфлі з прарэзамі.

Паведаміць пра вядомыя абставіны грамадзяне могуць па тэлефонах (8-0152) 72-40-21 або 72-40-40.

У Гродне пешаход атрымаў сур'ёзныя траўмы, трапіўшы пад ровар

У рэанімацыі памёр мужчына, які трапіў пад ровар у Гродне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі