На рэках Беларусі крытычна нізкі ўзровень вады
У многіх месцах ён блізкі да шматгадовага мінімуму.
На рэках Беларусі ўзровень вады зніжаецца на 1-15 сантыметраў за суткі. Напрыклад, на Піне каля Пінска ўзровень вады дасягнуў той адзнакі, калі немагчымая навігацыя.
На Сожы ля Крычава і Гомеля, а таксама на яго прытоку Бесядзі ля вёскі Свяцілавічы вада ўпала ніжэй за мінімальныя значэнні для гэтага часу года. На прытоку Заходняй Дзвіны, рацэ Ула ля вёскі Бачэйкава, прытоку Заходняга Буга, рацэ Лясная ля Камянца, на Беразіне ад Бабруйска да Светлагорска, на Прыпяці ля Пінска і яе прытоку Уборці ля вёскі Краснабярэжжа ўзроўні вады блізкія да шматгадовых мінімумаў за красавік.
Найбліжэйшымі днямі падзенне ўзроўню вады на рэках захаваецца, праз што на Сожы ў Гомелі ўзнікнуць праблемы з працай рачнога транспарта, перадае БелаПАН.
На фота рака Сож у Гомелі