На рэйках мінскага метро апынулася жанчына

Пра чарговае “стаянне” цягнікоў у мінскім метро ў 12:51 напісаў у твітары журналіст Канстанцін Прыдыбайла: “Нешта на Акадэміі навук. Цягнік рэзка спыніўся. Дзверы не адчыняюцца. Да галавы падбеглі міліцыянт і супрацоўнік метро. Хвілінаў пяць стаім”.

Цягнік прастаяў блізу дзесяці хвілінаў. Як высветлілася пазней, у гэты час з рэек на станцыі “Акадэмія навук” даставалі жанчыну. Як яна там апынулася і ці ўсё ў яе добра з псіхічным здароўем, зараз высвятляюць спецыялісты. Пра гэта, разам з весткай пра тое, што метро ўжо працуе, паведамляецца ў твіце прэс-сакратара мінскай міліцыі Аляксандра Ластоўскага за 13:19.

Такім чынам, надзвычайныя здарэнні адбываюцца ў мінскім метро трэці дзень запар. 23 верасня там праходзілі міліцэйскія вучэнні, пра якія людзей “забыліся” папярэдзіць. 24 верасня праз задымленне ў тунэлі паўгадзіны прастаялі цягнікі Маскоўскай лініі. Пажар адбыўся праз вось гэты бяздушны кавалак жалеза.

І вось, 25 верасня, жанчына на рэйках.

Фота: freesmi.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі