У мінскім метро ізноў спыняліся цягнікі
Тэхнічны збой у працы метрапалітэна адбыўся прыкладна ў 8:50 15 кастрычніка. На некаторых станцыяў пасажыраў папрасілі выйсці з цягнікоў.
Інфармацыю пра спыненне руху на першай лініі метро пацвердзілі ў МНС. Па словах памочніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Дэмбоўскага, у 8:55 у раёне станцыі метро "Кастрычніцкая" праз тэхнічную няспраўнасць быў спынены састаў. У 9:04 рух аднавілі, піша TUT.BY.
Па непацверджаных звестках, у тунэлі метро ў раёне “Кастрычніцкай” перасталі працаваць светлафоры.
Нармальны рух цягнікоў дагэтуль не адноўлены. Інтэрвал паміж саставамі складае больш за пяць хвілінаў.
Фота: www.migom.by.