На станцыі метро "Усход" тушылі загаранне цягніка
Вучэнні ў метро
У ноч на 30 кастрычніка МНС правяло вучэнні на станцыі метро "Усход" у Мінску. Былі задзейнічаныя каля 100 ратавальнікаў і 26 адзінак тэхнікі.
Згодна з легендай вучэнняў, на станцыі загарэліся другі і трэці вагоны цягніка. Прычынай стала няспраўнасць электраабсталявання цягніка.
Было шмат дыму, а з вагонаў давялося выцягваць "пацярпелых": такіх знашлося чатыры чалавекі. Іх на насілках вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам.
Таксама ратавальнікі трэніраваліся ліквідоўваць пажар у падплатформеннай прасторы і арганізоўваць энергазабеспячэнне дызель-генератарамі на аб'ектах метрапалітэна.
Як расказвала Еўрарадыё, месяц таму мінскія службы МНС адпрацоўвалі на вучэннях пераход на ваенны час.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.