На саміце ў Мінску Пуцін падкалоў Лукашэнку (відэа)
"У засценках усё кіруецца ў Аляксандра Рыгоравіча", — пажартаваў прэзідэнт Расіі.
Адбылося гэта ў чацвер падчас паседжання Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Тэлеканал "Россия-24" у сваім рэпартажы адзначае, што саміт праходзіць у Палацы Незалежнасці, які толькі пабудаваны "ўдарнымі тэмпамі". Нягледзячы на тое, што апаратуру ўвесь час правяралі і наладжвалі, яна ўсё ж "дала збой".
"Працуе ўсё! Тут кіруецца, за сценкай!", — тлумачыў Аляксандр Лукашэнка прэзідэнтам. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не ўтрымаўся і пажартаваў: "У засценках усё кіруецца ў Аляксандра Рыгоравіча". Кіраўнік Беларусі зрабіў выгляд, што жарту не заўважыў.
На саміце ў Мінску Лукашэнка памылкова заняў месца Пуціна
Лукашэнка запрасіў Пуціна на хакейны чэмпіянат свету: "Калі вы рызыкнеце"