На сайце АНТ ідзе галасаванне: на якой мове мусіць быць серыял тэлеканала
Тэлеканал АНТ праводзіць апытанне на конт таго, якім мусіць быць яго ўласны серыял. На сайце ont.by прагаласавалі ўжо больш за паўтары тысячы чалавек. Большасць лічыць, што беларусам патрэбны ўласныя серыялы. Амаль 90% удзельнікаў апытання выбралі для серыяла АНТ беларускую мову. Больш за палову аддаюць перавагу гістарычнаму жанру і невядомым маладым акцёрам.
Пра тое, што тэлеканал АНТ плануе зняць уласны серыял, яго кіраўнік Марат Маркаў распавёў у жніўні 2019-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.