На “Славянскім базары” артыстаў прымусілі спяваць пад фанаграму (відэа)

Большасць артыстаў, запрошаных у Віцебск, пагадзіліся з умовамі кіраўніцтва фэста. Але знайшліся і тыя, хто шчыра абурыўся. У іх ліку Дзіма Білан, Дзіна Гарыпава, Паліна Гагарына, Леанід Агуцін., паведамляе Heat.ru.

У закуліссі фэсту хадзілі чуткі, што фанаграма стала абавязковай умовай выступаў, бо на цырымонію адкрыцця "Славянскага базара" прыйшоў Аляксандр Лукашэнка. Арганізатары проста перастрахаваліся ад любых магчымых тэхнічных збояў. Аднак не ўлічылі, што ў Расіі ў апошні час ідзе лютая барацьба з "фанерай".

У Дзярждуме ўжо прыняты закон, згодна з якім за выкананне песень пад фанаграму артыст павінен заплаціць штраф. Таму "фанера", пад якую іх прымусілі адкрываць рот, так абурыла расійскіх артыстаў.

“Выконваць песні пад фанаграму на фэсце — умова арганізатараў. Мне гэта вельмі непрыемна, і я прашу прабачэння ў сваіх прыхільнікаў!" — выказалася на актуальную тэму ў інтэрв'ю Heat.ru Паліна Гагарына.

Папрасіў прабачэння за “фанаграму” і Дзіма Білан. Спявак растлумачыў, што атрымаў катэгарычную адмову на ўсе яго просьбы выканаць праграму жыўцом.

Дзіне Гарыпавай арганізатары “Славянскага базара” усё ж дазволілі праспяваць ужывую.

“Я дрэнна разумею, для чаго трэба спяваць пад фанаграму, — кажа Гарыпава. — Быць можа, былі праблемы з тэхнічным абсталяваннем? Але мая каманда, напрыклад, загадзя парэпетавала, і ўсе мы былі ўпэўненыя, што выступ пройдзе паспяхова".

Знайшліся і артысты, якія да патрабавання спяваць пад “фанеру” паставіліся з разуменнем. Напрыклад, Цімур Радрыгес захады арганізатараў “Славянскага базара” падтрымаў, і падчас свайго выступа “спяваў” у муляж мікрафона

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі