Са "Славянскага базару" эвакуявалі 5 тыс. чалавек (спакойна, проста вучэнні)
"Славянскі базар"
Пяць тысяч чалавек эвакуявалі з Летняга амфітэатра ў Віцебску, расказалі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Нічога не здарылася, проста ратавальнікі Віцебскага гарнізона праводзяць вучэнні. Такую колькасць людзей з галоўнай пляцоўкі "Славянскага базару" эвакуююць упершыню.
Кажуць, вучэнні арганізавалі ў рамках падрыхтоўкі не толькі да самога фестывалю, але і да форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.