Перад "Славянскім базарам" у Віцебску знеслі апошнюю бясплатную прыбіральню
![У Віцебску знеслі апошнюю бясплатную гарадскую прыбіральню / viciebsk.cc](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prybiralnia-1107-4.jpg.webp?itok=2Ju159KB)
У Віцебску знеслі апошнюю бясплатную гарадскую прыбіральню / viciebsk.cc
Перад сёлетнім "Славянскім базарам" у Віцебску знеслі апошнюю бясплатную гарадскую прыбіральню. Гэта была адна з чатырох грамадскіх прыбіральняў горада.
Усе яны засталіся з савецкага часу. "У гады незалежнасці гарадскія ўлады санітарную інфраструктуру не будавалі. А пабудаваныя ў гады СССР прыбіральні пасля рамонту або рэканструкцыі станавіліся платнымі", — пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Прыбіральня на вуліцы Чэхава заставалася апошняй бясплатнай да свайго канца. Гэтым карысталіся бяздомныя, якія там спалі.
Аднак у гэтым раёне Віцебска гэта было адзінае месца, дзе экскурсанты з турыстычных аўтобусаў маглі задаволіць свае натуральныя патрэбы. Таму віцебскія экскурсаводы неаднаразова звярталіся да тагачаснага кіраўніка горада Віктара Нікалайкіна з просьбай адрамантаваць прыбіральню, каб замежныя госці не мучылі іх нязручнымі пытаннямі. Напрыканцы 2016 года на прамой лініі Нікалайкін нават паабяцаў зрабіць там рамонт. Прадпрыемству "Гардармост" даручылі ўпарадкаваць кабінкі і паставіць на іх дзверы.
Дзверы на кабінках і праўда з'явіліся, але толькі ўвесну 2018 года. Прыбіральню таксама атынкавалі, месцамі падфарбавалі. А праз пяць гадоў — знеслі.
![Перад "Славянскім базарам" у Віцебску знеслі апошнюю бясплатную прыбіральню](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/prybiralnia-1107-1.jpg.webp?itok=pvPVQzhr)
![Перад "Славянскім базарам" у Віцебску знеслі апошнюю бясплатную прыбіральню](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/prybiralnia-1107-2.jpg.webp?itok=nivR_1vK)
![Перад "Славянскім базарам" у Віцебску знеслі апошнюю бясплатную прыбіральню](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/prybiralnia-1107-3.jpg.webp?itok=M6_VIdrF)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.