У Польшчы асцерагаюцца абвастрэння міграцыйнага крызісу праз "Славянскі базар"

 "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 18 ліпеня / fest-sbv.gck.by
 "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 18 ліпеня / fest-sbv.gck.by

У Польшчы асцерагаюцца абвастрэння міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю. Падставай зрабілася ўвядзенне бязвізавага ўезду для гасцей Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску". Адпаведнае распараджэнне яшчэ ў сакавіку падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Права ўехаць у Беларусь без візы атрымалі грамадзяне 73 краін. На руках трэба мець толькі сапраўдны дакумент для выезду за мяжу і білет (можна электронны) на мерапрыемствы фестывалю. Сярод краін, чые грамадзяне могуць без візаў трапіць у Беларусь, дзяржавы Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, звярнуў увагу намеснік міністра-каардынатара спецыяльных службаў Польшчы Станіслаў Жарын.

"Спрашчэнне міграцыйных працэдур можа прывесці да павелічэння патоку людзей у Беларусь, які службы Лукашэнкі будуць выкарыстоўваць для гібрыднай аперацыі, якая праводзіцца на нашай усходняй мяжы", выказаў меркаванне ён. Адзначым, што бязвізавы рэжым для гасцей фестывалю будзе дзейнічаць з 4 па 23 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі