Польшча і Літва лічаць, што “Славянскі базар” павернецца новым крызісам на мяжы
"Славянскі базар" / viciebsk.cc
Польшча і Латвія рыхтуюцца да новай хвалі нерэгулярнай міграцыі з Беларусі. Справа ў тым, што Аляксандр Лукашэнка ўвёў бязвізавы рэжым для грамадзянаў некалькіх дзясяткаў краін пры ўмове, што яны купяць квіткі на фэст “Славянскі базар”.
“Уведзеныя міграцыйныя паслабленні, калі яны апынуцца эфектыўнымі, могуць прывесці да павелічэння прытоку людзей у Беларусь, якіх службы Лукашэнкі будуць выкарыстоўваць для актывізацыі гібрыднай аперацыі, што праводзіцца на нашай усходняй мяжы”, — напісаў у сваім Твітар-акаўнце намеснік прэм'ер-міністра Польшчы Станіслаў Жарын.
З квітком на фэст з 4 па 23 ліпеня ў Беларусь змогуць трапіць грамадзяне 73 краін.
Урад Літвы лічыць, што Беларусь можа арганізаваць правакацыю, скарыстаўшы ўцекачоў і мігрантаў з краін Блізкага Усходу, пад час саміту НАТО ў Вільнюсе, піша АВС. Пра гэта заявіў камандуючы Дзяржаўнай памежнай службай Літвы Рустамас Любаевас.
Саміт пройдзе 11-12 ліпеня — праз тыдзень пасля таго, як "актывуецца" бязвізавы рэжым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.