На станцыі метро “Пралетарская” з'явіцца другі выхад
На мінскай станцыі метро “Пралетарская” неўзабаве з’явіцца другі выхад. Пераход пад чыгуначнымі рэйкамі злучыць вуліцы Солтыса і Смаленскую. Будаўніцтва другога выхаду з "Пралетарскай" у раёне чыгуначнай станцыі Мінск-Усходні было запраектавана яшчэ да адкрыцця другой лініі метро, узгадвае тэлеканал СТВ. Праект ажыццявіцца амаль праз 20 гадоў.