На станцыі Некрашы пад Слуцкам адбыўся разліў салянай кіслаты з цыстэрны (відэа)

На станцыі Некрашы пад Слуцкам адбыўся разліў салянай кіслаты з цыстэрны (відэа)

Разліў салянай кіслаты адбыўся на станцыі Некрашы пад Слуцкам увечары 13 кастрычніка. Як паведамляе прэс-служба МНС, звесткі пра гэта ратавальнікі атрымалі ў 19:02. 

Састаў адбуксіравалі на 400 метраў ад чыгуначнай станцыі. 

Цечу ліквідавалі работнікі службы хімічнай і радыяцыйнай абароны, наклаўшы магнітны бандаж на цыстэрну. 

Пацярпелых пры здарэнні няма. Эвакуацыя людзей не спатрэбілася. 

Два пасажырскія цягнікі затрымаліся на паўтары гадзіны. 

Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі