На свінакомплексе пад Любанню загінула болей за паўтысячы жывёл
Здарэнне расследуе Следчы камітэт.
З-за збою вентыляцыйнай сістэмы на свінакомплексе ў Любанскім раёне за ноч загінула болей за паўтысячы жывёл, паведамляе БелаПАН са спасылкай на тэлеканал “Беларусь 1”.
Афицыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэту па Мінскай вобласці Таццяна Беланог сказала, што паводле распачатай крымінальнай справы праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Інвестар панёс страты ў 1 мільярд 250 мільёнаў рублёў, паведамляе “Беларусь 1”.
Тэлеканал не змог высветліць падрабязнасці здарэння ў мясцовых жыхароў, бо амаль увесь час за здымачнай групай ездзіла машына “з нейкай санстанцыі”, і людзі ў ёй адмаўляліся размаўляць з журналістамі.