На свяце вулічнай ежы расіян кармілі з... шуфля (фота, відэа)
Сам фэст, дарэчы, называўся "Руская годнасць".
Праваслаўны фэст вулічнай ежы прайшоў у расійскім Стаўрапалі. Ён меў ганарлівую назву "Руская годнасць".
Аднак фатаздымкі з фэста, якія выклаў у фэйсбук блогер Аляксандр Барабошка, прымушаюць сумнявацца прынамсі ў назве фэсту. Мяркуючы па фота, кухары на фэсце спрабавалі спячы вялізны блін. Потым прыгатаваную страву часткамі раздавалі прысутным гледачам, разносячы проста на шуфлях.