На "танкалёце" "Белавія" знікла згадка пра World Of Tanks

"Танкалёт" Boeing да перафарбоўкі і пасля

"Танкалёт" Boeing да перафарбоўкі і пасля / "ОтВинта"

Рэкламныя надпісы World Of Tanks зніклі з аднаго з самалётаў кампаніі "Белавія" Boeing 737-300 (EW-254PA), піша тэлеграм-канал "ОтВинта".

Надпісы на "танкалёце" зафарбавалі тры дні таму, бо скончыўся тэрмін арэнды рэкламы.

Першы Boeing 737-300 у ліўрэі ад Wargaming быў прэзентаваны ўлетку 2016 года. Ён меў чорны фюзеляж з аранжавым арнаментам, на хвасце белы васілёк. На ліўрэі было напісана: "Гульня з Беларусі, у якую гуляе ўвесь свет".

Паводле звестак тг-канала "ОтВинта", неўзабаве змены чакаюць і другі "танкалёт" — так званы "зубралёт" Embraer ERJ-195. На ім унікальная ліўрэя з'явілася ў лютым 2018 года. На яго ліўрэі ёсць выява зубра. У гэтым самалёце адмыслова дэкараваны яшчэ і салон: там аформленыя "танкавыя" падгалоўнікі крэслаў, адкідныя столікі на спінках сядзенняў і каўралінавая дарожка.

Кампанія Wargaming, якая займаецца распрацоўкай гульняў, увесну 2022 года прадала свой бізнес у Беларусі і Расіі сваёй былой расійскай "дачцэ" — пецярбургскай студыі Lesta Games. Тая правяла рэбрэндынг гульняў World of Tanks, World of Warships і World Of Tanks Blitz. Цяпер на беларускім і расійскім рынках яны называюцца адпаведна "Свет танкаў", "Свет караблёў" і Tanks Blitz.

У сваю чаргу Wargaming пералічвала грошы для падтрымкі грамадзян Украіны. Мільён долараў кампанія перадала на меддапамогу і абсталяваньне ў першы тыдзень вайны, потым яшчэ 100 тысяч долараў яна пералічылі для дапамогі пацярпелым ад разбурэння плаціны Кахоўскай ГЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі