У "Белавія" з'явіўся новы "танкалёт" (фота)

У "Белавія" з'явіўся новы "танкалёт" (фота)

У "Белавія" з'явіўся новы "танкалёт" (у колерах кампьютэрнай гульні World of Tanks). Гэта Embraer ERj — 195LR, 2014 года выпуску. Расфарбоўка самалёта чорна-аранжавая, на ім побач з танкам намаляваны зубр (у такой ліўрэі ён будзе пяць гадоў). 12 снежня самалёт прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт "Мінск" з Ульянаўска, дзе яго фарбавалі. Раней "танкалётам" "Белавія" стаў Boeing 737-300.

Embraer ERj — 195LR разлічаны на 107 пасажыраў. Першы палёт ён ужо сёння здзейсніць у Баку.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 12.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі