На таргах 9 студзеня зноў выраслі курсы долара і расійскага рубля

На таргах 9 студзеня зноў выраслі курсы долара і расійскага рубля

9 студзеня прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,1138 да 2,1159 беларускага рубля. Курс еўра зноў панізіўся — з 2,3547 да 2,3526 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама вырас: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4592 беларускага (у сераду — 3,4205).

Беларускі рубель у адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,55%. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі