На тэрыторыі МТЗ па-ранейшаму ўсё застаўлена трактарамі (фота)

Тысячы трактароў стаяць паўсюль: на пешаходных дарожках, на траве. Як адзначае сайт praca-by.info, фотаздымкі ў прафсаюз РЭП перадалі працаўнікі прадпрыемства, якія распавядаюць пра зніжэнне заробкаў і сыход з-за гэтага часткі рабочых.



Паводле дадзеных Белстата, у першым паўгоддзі ў нашай краіне было выраблена 34 тысячы 400 трактароў (гэта больш за 90% да ўзроўня мінулага года). Аб'ём складскіх запасаў трактароў на 1 ліпеня складаў 11500 адзінак, альбо 200% да сярэднемесячнага аб'ёма вытворчасці.
 

Фота — praca-by.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі