На турніры ў Мадрыдзе Азаранка згуляе з Венус Уільямс

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў 1-м коле турніра ў Мадрыдзе згуляе з амерыканкай Венус Уільямс. Турнір пройдзе ў іспанскай сталіцы з 2 па 9 траўня, паведамляе Прессбол.

Азаранка на сёння займае 31-е месца ў рэйтынгу WTA, а Уільямс — 16-ы радок. Тэнісісткі гулялі разам пяць разоў і ў чатырох матчах перамога заставалася за амерыканкай. Адзіны раз, калі Вікторыя здолела адолець сястру знакамітай Серэны Уільямс, здарыўся сёлета ў Досе: беларуска выйграла ў напружанай барацьбе — 2:6, 6:2, 6:4.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі