На ўнікальны барочны гадзіннік у Пінску паставілі новы цыферблат (фота)

Гадзіннік размешчаны на старажытным будынку музея Беларускага Палесся. Проставугольную канструкцыю зрабілі ў Мінску з сучасных матэрыялаў, на якія мала ўплывае агрэсіўная гарадская атмасфера. А вось дызайн новага цыферблата выклікаў нараканні ў спецыялістаў. Яны спрабавалі давесці заказчыкам, што на будынку, узведзеным ў стылі барока, павінны выкарыстоўвацца акруглыя формы. Аднак да іх парадаў не прыслухаліся. Магчыма, зрабілі гэта для захавання традыцыі: стары цыферблат, зроблены ў 60-я гады мінулага стагоддзя, быў таксама проставугольным.

Дарэчы, у так званых “Пінскіх курантах” усталяваны старажытны механічны механізм, які заводзіцца ўручную. Падобных гадзіннікаў у Беларусі набярэцца ня больш за паўтузіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі