На вайне ва Украіне загінуў былы абаронца мазырскай "Славіі"

Гадаваны на трэніроўцы "Славіі"

Гадаваны на трэніроўцы "Славіі" / fcslavia.by

На вайне ва Украіне загінуў футбаліст Раман Гадаваны. У 2016-м годзе ён выступаў за мазырскі клуб "Славія". Пра яго гібель расказвае РБК-Украіна.

Гадаваны загінуў падчас баявога выхаду. Ноччу ён быў на баявым выхадзе, па яго падраздзяленні пачаў працаваць танк. Байцы ўцякалі і зачапілі расцяжку. "Раман загінуў 29 лістапада 2023 года падчас выканання баявога задання ў выніку выбуху варожага снарада", — расказваюць у Чарткоўскім абласным тэрытарыяльным цэнтры. У Гадаванага засталіся двое дзяцей і жонка.

За "Славію" ён правёў восем матчаў, забіў адзін гол.

На войне в Украине погиб бывший защитник мозырской "Славии"
Раман Гадаваны / фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі