На велапрабегу ў Гомелі забаранілі абганяць калону "прадстаўнікоў уладаў"
На велапрабегу, які адбудзецца ў Гомелі 25 красавіка, арганізатары забаранілі ўдзельнікам абганяць калону з чыноўнікамі. Катэгарычна забараняецца "абганяць першую калону і валанцёраў, дзе едуць прадстаўнікі ўладаў, заслужаныя майстры спорту", — так забарона сфармуляваная ў правілах.
Гэта папярэджанне суседнічае з іншымі, цалкам нармальнымі забаронамі для гарадскога велапрабегу. Напрыклад, забаронена ствараць аварыйныя сітуацыі, віхляць, рэзка тармазіць, скакаць, падразаць, прыходзіць на велапрабег п'яным. І абганяць чыноўнікаў.
Гомельскія роварныя актывісты спрачаюцца, ці этычна ў прынцыпе ўдзельнічаць у велапрабегу з дазволу ўладаў, не спыняюць рэпрэсіі, піша мясцовае выданне "Флагшток". Тым часам, кіраўнік арганізацыі "Вела Гомель" Валянціна Пазнякова заявіла, што прабег не праводзіцца ва ўгоду якіх-небудзь уладаў ці палітычных партый.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.