На Віцебшчыне два браты забілі сябе
Двайная трагедыя адбылася ў Віцебскай вобласці. Два браты развіталіся з жыццём, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлану Сахараву.
Першае самагубства адбылося 9 верасня ў лесе ў Браслаўскім раёне. Там знайшлі павешаным 17-гадовага навучэнца з Наваполацку, які прыехаў на практыку. Праверкай гэтага факту займаецца Браслаўскі аддзел Следчага камітэта. Пра маладога чалавека знаёмыя кажуць станоўча. Паведамляецца, што ён не выказваў жадання пакончыць з сабой.
А вось яго старэйшы 25-гадовы брат меў самазабойчыя настроі. Хлопца асудзілі за крадзеж і накіравалі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ў Мінску. 13 верасня ён прыехаў на пахаванне брата, але пасля пасварыўся з сям'ёй. Хлопец пайшоў у лесапарк каля месца пахавання і там скончыў жыццё самагубствам. Праверкай гэтага факту займаецца Наваполацкі гарадскі аддзел Следчага камітэта.
Паведамляецца, што абодва браты паходзяць са шматдзетнай сям'і. Іх родныя пражываюць у гарадскім пасёлку Баравуха пад Наваполацкам.