На волю выйшаў экс-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

На волю выйшаў экс-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

25 верасня на волю выйшаў экс-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка. Ён адсядзеў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве" (на ім ён яшчэ быў у якасці журналіста): двое сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна і 13 сутак — у турме ў Жодзіне. "Нармальна ўсё, не страшна... Не пашкадаваў ні секунды пра тое, што зрабіў",сказаў Семчанка TUT.by.

Дзмітрый Семчанка падчас працы на тэлеканале АНТ узначальваў прэзідэнцкі пул. Але пасля жорсткіх разгонаў у Беларусі ў жніўні 2020-га мірных дэманстрацыяў, збіцця і здзекаў над пратэстоўцамі ён сышоў з тэлеканала. У інтэрв'ю для праграмы Ксеніі Сабчак Семчанка даў жорсткія ацэнкі таму, што адбываецца ў нашай краіне. Убачыць тую праграму ён не паспеў — 10 верасня дома яго затрымалі 7-8 чалавек з крымінальнага вышуку. У Фрунзенскім РУУС адзін з міліцыянераў яму сказаў: "Як так, абмяняць сваю кар'еру, зарплату на вось гэта ўсё?".

Дзмітрый Семчанка кажа, што яго пазнавалі супрацоўнікі ўстаноў, у якіх ён адбываў пакаранне, і вельмі здзіўляліся. Ён, выходзячы на волю, не быў упэўнены, што яго адпусцяць. Маленькаму сыну сказалі, што бацька быў у "камандзіроўцы".

На волю выйшаў экс-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка
Дзмітрый Семчанка на волі / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі