На волю выйшаў гомельскі палітвязень — уладальнік сеткі крамаў "Красотка"

Павел Бабчанок

Павел Бабчанок / кадр з відэа сілавікоў

28 лістапада на волю выйшаў бізнесовец і палітвязень з Гомеля Павел Бабчанок. Як піша "Гомельская Вясны", мужчына цалкам адбыў пакаранне.

Бабчанок — уладальнік сеткі крамаў "Красотка". Затрымалі яго ў сакавіку 2022-га на працоўным месцы: амапаўцы прыйшлі ў адну з крам і начапілі кайданкі на ўладальніка.

Нагодай стала тое, што на сваёй старонцы "Вконтакте" Бабчанок апублікаваў скрыншот кадра з вулічнага марша, які адбыўся ў Гомелі ў верасні 2020-га. На карцінцы было бачна, як міліцыянты збіваюць чалавека. У сваім каментары гамяльчук асудзіў такія дзеянні.

За гэта яго абвінавацілі ў распальванні варожасці і прысудзілі два гады пазбаўлення волі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі