На волю выйшаў палітвязень Багдан Каравец
Багдан Каравец
На волю выйшаў палітвязень Багдан Каравец. Бізнесмен быў затрыманы ў кастрычніку 2022-га, асуджаны ў сакавіку 2023-га на два гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў вулічных пратэстах.
Каравец — заснавальнік і дырэктар мінскай кампаніі Astronim, якая займалася распрацоўкай сайтаў. Падчас рэпрэсій у Беларусі ён не з'ехаў за мяжу. "Люблю бегаць, не люблю ўцякаць", — пісаў Багдан Каравец у сацсетках перад затрыманнем. Цяпер ён зноў з'явіўся ў Facebook. Палітвязень цалкам адбыў у шклоўскай калоніі № 17 свой тэрмін зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.