На волю выйшаў супрацоўнік "Нафтана", які 16 дзён трымаў галадоўку
Пасля 45 сутак арышту на волю выйшаў супрацоўнік "Нафтана" Барыс Жахоўскі, паведамляюць праваабаронцы.
За кратамі ён 16 дзён трымаў галадоўку.
Жахоўскага затрымалі 14 траўня і пазней прысудзілі агулам 30 сутак арышту за "распўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП), а таксама 15 сутак за "несанкцыянаванае пікетаванне" (арт. 24.23 КаАП).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.