На вулічнай акцыі ў нядзелю ў Мінску сілавік "лавіў" чужы дрон
На вулічнай акцыі ў нядзелю ў Мінску сілавік "лавіў" чужы дрон. Фота з такім подпісам з'явілася на сайце sb.by. Абсталяванне нагадвае комплекс "Гроза-Р2", які можа падаўляць радыёканалы кіравання дронамі. Яго паказвалі на міжнароднай выставе ўзбраенняў і тэхнікі MILEX 2019. Комплекс таксама называюць "радыёэлектроннай вінтоўкай".
"Гроза" дазваляе заглушыць канал кіравання дронам і адключыць яго ад навігацыйных спадарожнікаў. Пасля дрон ці падае, ці вяртаецца да ўладальніка, ці ляціць туды, куды хоча яго новы гаспадар. "Вінтоўка" працуе на адлегласці да 2 км ад "стралка".
На выставе MILEX 2019 / Еўрарадыё
На выставе MILEX 2019 / Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.