На вялізным пажары ў Мінску выратавалі восем чалавек (фота, відэа)

У канцы працоўнага дня 13 лістапада ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар ў доме 23а па вуліцы Карастаянавай. Пра яго паведамілі суседзі. 

Як паведамляюць "Мінск-Навіны" са словаў прэс-сакратара Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Дэмбоўскага, на месцы ратавальнікі выявілі, што адкрытым полымем гарыць аднапакаёвая кватэра на сёмым паверсе. 

Работнікі МНС выратавалі восем чалавек, яшчэ 27 чалавек эвакуявалі. Двое з выратаваных — у вельмі цяжкім стане. Пацярпелі на пажары тры пажылыя мужчыны: атрымалі апёкі і атручванне дымам. Усе яны былі нецвярозыя. Іх даставілі ў лякарню.

Прычына пажару высвятляецца.

Фота Віталя Дэмбоўскага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі