На выбарах першыя страты ― з-за чаго актывістаў не рэгіструюць? (відэа)
17 студзеня ўчастковыя камісіі пачалі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Нехта атрымаў пасведчанне кандыдата, а нехта ― адмову.
Як участковыя камісіі знаходзяць ва ўласнасці патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты неіснуючыя кватэры? Якія памылкі найчасцей робяць актывісты ў сваіх дэкларацыях аб прыбытках? Апазіцыянераў свядома выбіваюць з выбарчага марафону ці яны самі вінаватыя ў сваіх няўдачах? Ці магчыма дабіцца рэгістрацыі пасля адмовы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі сябра Руху “За свабоду” Мікіта Семяненка і актывіст кампаніі “Гавары праўду” Юрый Вадзяніцкі.