На выбары ў Каардынацыйную раду пададзены 13 выбарчых спісаў
Выбары
У выбарчую камісію Каардынацыйнай рады (КР) пададзена 13 спісаў, паведамляецца ў тг-канале КР.
1. "Салідарнасць" (лідар спісу Георгій Дзмітрук) — 21 чалавек
2. "Закон і Правапарадак" (Аляксандр Азараў) — 20 чалавек
3. "Незалежныя беларусы" (Максім Шабуцкі) — 17 чалавек
4. "Краіна для жыцця" (Віталь Савюк) — 17 чалавек
5. Каманда Латушкі і Рух "За свабоду" (Павел Латушка) — 47 чалавек
6. Блок Пракоп'ева — Ягорава (Вадзім Пракоп’еў) — 35 чалавек
7. "Еўрапейскі выбар" (Аляксандр Дабравольскі) — 37 чалавек
8. "Воля" (Вадзім Кабанчук) — 20 чалавек, другая парамілітарная арганізацыя
9. "Наша справа" (Роза Турарбекава) — 14 чалавек
10. "За годнасць беларусак" (Яраслаў Грыгор’еў) — 10 чалавек
11. "Моладзевы наступ" (Лізавета Пракопчык) — 15 чалавек
12. "Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі" (Раман Кісляк) — 13 чалавек
13. "Хопіць баяцца" (Таццяна Мартынава) — 14 чалавек
Агулам у выбарчых спісах налічваецца 280 чалавек. Выбарчая камісія займаецца верыфікацыяй спісаў.
Як паведамлялася раней, выбары ў трэці склад Каардынацыйнай рады адбудуцца з 25 да 28 траўня. Выбаршчыкі будуць галасаваць за спісы. Мандаты ў КР размяркуюць між тымі спісамі, якія пераадолеюць бар’ер у 3%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.