На выбары ўжо акрэдытавалі больш за 400 замежных журналістаў
Сёлета на прэзідэнцкіх выбарах будзе працаваць рэкордная колькасць журналістаў. На сённяшні дзень акрэдытавана ўжо больш за 400 чалавек. "Цікавасць да выбараў вельмі высокая. На сённяшні дзень акрэдытавалі больш за 400 прадстаўнікоў замежных СМІ", – паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных.
Сярод замежных гасцей такія сусветна вядомыя СМІ, як ВВС, Reuters, Guardian, Financial Times, The Wall Street Journal, Le Monde. Па словах Андрэя Савіных, у спісе СМІ – вялікія тэлерадыёкампаніі практычна ўсіх еўрапейскіх краін.
Прэс-сакратар МЗС нагадаў, што на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі працавала больш за 200 замежных журналістаў.