На выхадных беларусаў чакае камфортнае летняе надвор'е

Сіноптыкі сведчаць, што ў суботу і нядзелю без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад 23 да 28 цяпла. 18 жніўня ў некаторых раёнах Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 30 градусаў, інфармуе БЕЛТА.


Уплыў цёплага антыцыклона захаваецца на большай частцы тэрыторыі Беларусі і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак, 19 жніўня, удзень будзе ад 24 на Брэстчыне да 31 градуса на Гомельшчыне. А ў аўторак чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі