На выходных у Беларусь вернуцца маразы
У суботу, 5 студзеня, у Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
Часам прагназуецца снег, у асобных раёнах — слабая завея. Па захадзе краіны месцамі чакаецца мокры снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, днём з пераходам на паўночны ўмераны.
Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад 5 да 11 ніжэй за нуль, удзень будзе 1-6 градусаў марозу. Па захадзе краіны ўначы будзе -2...- 4, удзень — ад нуля да +1.
6 студзеня сіноптыкі прагназуюць кароткачасовы снегапад. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ў дыяпазоне ад 4 да 10 са знакам "мінус", а ўначы па поўначы пры праясненнях — да 12 градусаў марозу.
У панядзелак, 7 студзеня, істотных ападкаў не чакаецца, толькі ўначы і зранку ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе Беларусі пройдзе невялікі снег. Уначы слупок тэрмометра пакажа 8-14 ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе -15...-18. Удзень ён падымецца да 6-12 са знакам "мінус".