На заводзе "Брэстгазаапарат" рабочы загінуў пад рулонам металу
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку з нагоды смерці рабочага на заводзе "Брэстгазаапарат". Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УСК па Брэсцкай вобласці Марыну Дранькову.
Трагічнае здарэнне адбылося 28 снежня ў прэсавым цэху прадпрыемства. Каля 9.40 на маладога стропальшчыка звалілася бухта ліставога металу вагой каля 3 тон. Паводле папярэдняй інфармацыі, бухту перамясцілі на вытворчую лінію і расчапілі мацаванні. Рабочы знаходзіўся ззаду яе. У гэты момант рулон хістануўся і паваліўся на мужчыну.
Яго даставілі ў рэанімацыю лякарні хуткай медыцынскай дапамогі. Аднак медыкі не здолелі дапамагчы рабочаму: у 14.30 стропальшчык памёр.
Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі калег стропальшчыка, канфіскавалі адпаведную дакументацыю па тэхніцы бяспекі.
Фота: mitrofan-metall.ru