На Жлобіншчыне сцяна торфабрыкетнага завода раздушыла бульдозер

Трагічнае здарэнне адбылося ў пасёлку Лукскі Жлобінскага раёна. Падчас зносу будынкаў торфабрыкетнага завода на бульдозер абрынуўся фрагмент сцяны вышынёю каля 15 метраў.  Як паведамляе "Гомельская праўда", тэхніка патрапіла пад "залеву" з белай цэглы. У выніку кабіна бульдозера была цалкам дэфармаваная. 43-гадовы кіроўца загінуў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі