Нацбанк: Банкаматы ў сувязі з дэнамінацыяй мяняць не стануць

Нацбанк: Банкаматы ў сувязі з дэнамінацыяй мяняць не стануць

У сувязі з дэнамінацыяй, якая адбудзецца з 1 ліпеня 2016 года, у Беларусі не будуць мяняць банкаматы. Пра гэта 11 лістапада заявіў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій Нацбанка Аляксандр Сотнікаў.

Паводле інфармацыі спецыялісты, беларускія банкі ўжо распачалі пераналадку праграмнага забеспячэння. Яны набываюць неабходныя для працы з новымі купюрамі пашырэнні.

Новыя беларускія купюры друкавалі ў Брытаніі, манеты чаканілі ў Літве і Славакіі

Сотнікаў выказаў меркаванне, што з 1 ліпеня будучага года прылады будуць выдаваць у першую чаргу новыя купюры. Пры гэтым адначасовае выкарыстанне адным банкаматам і старых, і новых купюр наўрад ці магчымае, перадае БЕЛТА.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі